ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" 16  верасня 2021 года «Чытаем па – беларуску»

16  верасня 2021 года «Чытаем па – беларуску»

Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову. (Я.Колас)

16  верасня 2021 года ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў школьнай бібліятэцы  прайшла акцыя «Чытаем па – беларуску». Кніжная выстава «Беларускае сэрца Сяргея Законнікава» прымеркавана да 75-годдзя з дня нараджэння знакамітага беларускага мастака слова. Яна пазнаёміла наведвальнікаў з матэрыяламі пра аўтара, яго бібліяграфіяй, з творамі паэта.

Хількевіч А.А., настаўнік 2«А» класа, правяла знаёмства з перыядычнымі выданнямі для дзяцей. Часопіс «Вясёлка» – асноўнае выданне ў гэтым знаёмстве. Школьнікі пазнаёміліся з часопісам, пагарталі  яго старонкі, з задавальненнем  прачыталі казку,потым  разгадвалі рэбусы і загадкі, змешчаныя на старонках выдання. Настаўніца правяла гульню «Шыфравальшчык»,  якая вельмі спадабалася вучням.Пасля мерапрыемства засталіся добрыя і цёплыя ўспаміны і жаданне браць і чытаць цікавы і вясёлы часопіс. 

8 верасня загадчык  бібліятэкі Пуцыла А.П. правяла гутарку каля кніжнай  выставы «Адзіны ў свеце край», падрыхтаваную да 30-годдзя з дня стварэння афіцыйнай назвы «Рэспубліка Беларусь». Вучні адказалі на пытанні віктарыны пра Беларусь, пазнаёміліся з матэрыяламі выставы.