ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" Акцыя «Чытаем па – беларуску»

Акцыя «Чытаем па – беларуску»


Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа мовай гаварылі. (В.Ластоўскі)

 30 верасня  2021 года. Адзіны дзень  беларускага маўлення. Акцыя «Чытаем па – беларуску» прайшла ў бібліятэцы. Выстава-партрэт «Роднага слова верны абаронца» прымеркавана да 90-годдзя  з дня нараджэння Ніла Гілевіча, выдатнага беларускага паэта, які стварыў шмат выдатных твораў, уславіў родную мову, свой народ, Радзіму. Вучні пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, пагарталі старонкі зборнікаў, прачыталі асобныя вершы.Конкурс чытачоў «Залатая восень» правяла Гонтарава Т.У., настаўнік 2 «В» класа. Вучнi выразна чыталi вершы беларускiх паэтаў на памяць, складвалi з прапанаваных слоў вершы, удзельнічалі ў  гульні «Багаж восенi». Да конкурса школьнікі падрыхтавалi цікавыя работы з прыроднага матэрыялу.

Інтэлектуальную гульню «Знаўцы мовы» правялі Руткоўская В.А. і  Алданава І.Г., настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, сярод вучняў 5 – 6–ых класаў. Дзеці, выконваючы разнастайныя заданні, пашыралі свае пазнавальныя інтарэсы, развівалі ўвагу і кемлівасць, маўленне, паглыблялі і замацоўвалі веды па роднай мове, узбагачалі слоўнікавы запас. Кожны ўдзельнік змог далучыцца да такога мілагучнага, звонкага, спеўнага слова нашай мовы!