ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" «Беларускія традыцыі і звычаі»

«Беларускія традыцыі і звычаі»


     Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднаегэтаспадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тадыцябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябебудзеш шанавацькалі не адкінеш свайгонацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальныгэта родная мова(З.Бядуля)

     7 кастрычніка 2021 года. У  рамках адзінага дня беларускага маўлення Кныш Т.Г., настаўнік рускай мовы і літаратуры, правяла ўрок-прэзентацыю «Беларускія традыцыі і звычаі». Васьмікласнікі зрабілі невялікія паведамленні пра беларускія традыцыі, абрады, шырока вядомыя святы. Затым школьнікі прагледзелі прэзентацыю па тэме, даведаліся пра некаторыя цікавыя народныя звычаі і святы, мала вядомыя ім. Было карысна  пазнаёміцца з новым, незвычайным.

    Гульня «Загаданачка» адбылася пад кіраўніцтвам Бачковай Т.В., настаўніка 2« Г» класа. Яна  праводзілася з мэтай далучыць вучняў да самабытнай беларускай культуры, фарміраваць цікавасць да мовы. Дзеці  з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў вясёлых конкурсах, паказвалі  свае веды па  роднай  мове.