«Чытаем па –беларуску»


18 лістапада 2021 года. Акцыя «Чытаем па –беларуску» прайшла ў школьнай бібліятэцы ў рамках адзінага дня беларускага маўлення. Выстава-партрэт «Няскораны талент» прымеркавана да 120-годдзя з дня нараджэння Міхася Зарэцкага. Кніжная выстава «Празаік, драматург, публіцыст» падрыхтавана да 85 гадоў з дня нараджэння Эдуарда  Ялугіна. Выстава-партрэт «Свет паэзіі Анатоля Вярцінскага» прысвечана яго  90- гадоваму юбілею. Школьнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з матэрыяламі выстаў, узгадалі вядомае пра юбіляраў, пагарталі старонкі зборнікаў.Таксама паслухалі невялікія паведамленні бібліятэкараў пра жыццё і  творчасць Эдуарда Ялугіна, бо   гэты аўтар  не вывучаецца ў праграме.

Падарожжа па старонках часопіса «Вясёлка» правяла  Клешчанка А.У., настаўнік 3 «В» класа. Вучні завочна падарожнічалі па старонках  часопіса «Вясёлка». На станцыі « Гістарычная» дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення часопіса, з творчым шляхам Васіля  Віткі. На станцыі  «ППШ» пабывалі ў птушынай пачатковай школе, пазнаёміліся з вучнямі гэтай школы, убачылі, якімі ведамі валодаюць навучэнцы гэтай школы, паказалі свае веды аб роднай старонцы. На станцыі «Хвілінка-весялінка» дзеці разгадвалі рэбусы, крыжаванкі, якія змяшчаюцца ў часопісе. На станцыі «Родны кут»  чыталі на памяць вершы беларускіх паэтаў  аб Радзіме. Гэтыя вершы таксама надрукаваны ў часопісах. На станцыі «Бабулін куфэрак» разгадвалі загадкі.

Турнір эрудытаў «Мяне Беларусь збеларушвае, чаруючы моваю шчыраю…» арганізавала і правяла Руткоўская В.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры.Удзельнікі, вучні 5 –ых класаў,выразна чыталі вершы беларускіх аўтараў пра слова, мову, падбіралі беларускія адпаведнікі да рускіх слоў, перакладалі сказы на беларускую мову,шукалі адпаведнікі беларускім фразеалагізмам у рускіх,тлумачылі значэнні слоў. Турнір прайшоў весела і з карысцю, бо даведаліся шмат новага і цікавага.

( фота 9-11)