20 лістапада вучні 6 «В» і 6 «Г» класаў нашай школы са сваімі класнымі кіраўнікамі наведалі мемарыяльны комплекс ахвярам фашызму. Настаўнікі расказалі дзецям пра гісторыю ўзнікнення помніка. Ён пабудаваны па праекце архітэктара Н. Янчыка на месцы Лупалаўскага лагера смерці (шталаг № 813), створанага нямецка-фашысцкімі акупантамі восенню 1941 г. Да вясны 1943 г. тут памерла ад хвароб і было расстраляна да 40 тысяч чалавек.
Каля ўваходу ў пантэон узвіліся ў высь дзве дзесяцімятровыя стэлы. У цэнтры мемарыяла – 4 рады па пяць могілак. У брацкіх магілах пахаваны воіны Чырвонай Арміі,якія загінулі пры абароне і вызваленні Магілёва.
На цэнтральнай алеі – скульптура ў выглядзе ўкленчанага солдата.Тут пахаваны 53 савецкія воіны 238-й стралковай дывізіі 121-га стралковага корпуса 50-й арміі і 369-й стралковай дывізіі 62-га стралковага корпуса 49-й арміі 2-га Беларускага фронта,якія загінулі ў чэрвені 1944 г. Помнік устаноўлены ў 1948 г.
![]() |
![]() |
|
![]() |
![]() |