«Чытаем па –беларуску»


25 лістапада 2021 года. Акцыя «Чытаем па –беларуску» – традыцыйная ў адзіны дзень беларускага маўлення. Віктарыну «У краіне беларускіх казак» правялі школьныя бібліятэкары. Вучні пазнаёміліся з матэрыяламі выставы «Востраў казак і прыгод», узгадалі вядомыя ім народныя і літаратурныя казкі, адказалі на пытанні віктарыны. Пераможцы атрымалі салодкі прыз і невялікі падарунак.

      

      Урок з прэзентацыяй “Мая прыгожая Беларусь” правяла Гуркова Л.В., настаўнік 3“Б” класа.Школьнікі глядзелі прэзентацыю пра Беларусь, адказвалі на пытанні,слухалі паведамленні аднакласнікаў пра рэкі сваёй краіны,разгадвалі рэбусы з назвамі рэк, чыталі вершы пра прыроду роднай зямлі, знаёміліся з рамёствамі Беларусі,знакамітымі землякамі, слухалі песні пра Беларусь.Таксама гулялі ў гульні «Выпраўце сказы», «Знайдзіце памылкі ў словах». Было весела, цікава і пазнавальна.

Віртуальнае падарожжа «Не знойдзеш ты на ўсёй зямлі мілейшага за гэты край»  правяла Галушко Н.А., настаўнік 3 «Г» класа. У працэсе работы класны кіраўнік  ствараў умовы для фарміравання ў вучняў пачуцця любові да сваёй краіны, устойлівага інтарэсу да Беларусі і гонару за яе. Вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў, працавалі з фізічнай картай Беларусі, складалі карту абласцей, разглядалі малюнкі  жывёл і раслін нашай краіны. Таксама яны пазнаёміліся з прэзентацыяй «Горад-герой Мінск – сталіца Рэспублікі Беларусь».