Якуб Колас пісаў :“Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Пагэтаму нам неабходна старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літаратуры.”
22 лютага літаратурную вечарыну, прысвечаную 105-годдзю з дня нараджэння Пімена Панчанкі «Сячэ душу мне бліскавіц агонь…» у рамках Тыдня беларускай мовы правялі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры. Вучні пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, прачыталі лепшыя вершы паэта, зрабілі невялікія паведамленні пра юбіляра.
![]() |
Вучні 5-11 класаў змаглі далучыцца да роднага слова праз творчасць класікаў беларускай літаратуры. Падчас конкурсу чытальнікаў, які прайшоў 23 лютага, узгадалі пісьменнікаў-юбіляраў бягучага года, выразна прачыталі на памяць любімыя вершы Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Пімена Панчанкі, празаічныя ўрыўкі з твораў Янкі Брыля, Максіма Зарэцкага,Міхася Стральцова, Раісы Баравіковай і іншых мастакоў слова. Пераможцы атрымалі дыпломы, усе ўдзельнікі – выдатныя адзнакі і цудоўны настрой. Хай штодзённа гучыць роднае слова!
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Літаратурная вечарына, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча «Незабыўны Максім Багдановіч», прайшла ў 9 «А» і «Г» класах пад кіраўніцтвам Сёмінай І.М., настаўніка беларускай мовы і літаратуры. Загадзя падрыхтаваныя вучні расказалі пра жыццёвы і творчы шлях паэта. Каб спасцігнуць цудоўны свет паэтычнага слова Максіма Багдановіча, 9-класнікі выразна чыталі любімыя вершы паэта, слухалі песні на словы нашага выдатнага майстра паэзіі.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
25 лютага Папова К.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, правяла літаратурна – музычную кампазіцыю «І боль душы, і светлая сляза…», прысвечаную тэме Вялікай Айчыннай вайны. Гучалі вершы і песні на ваенную тэму, узгадваліся імёны знакамітых землякоў, подзвігі якіх не забыты, называліся помнікі падзеям ваенных гадоў.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
26 лютага адбыўся конкурс малюнкаў «Не маўчы па-беларуску». Вучні 5-ых класаў малявалі сваё любімае: хто прыроду роднага краю, хто родныя словы і малюнкі да іх. Усіх хвалюе тэма міру, таму дзеці не абышлі яе ўвагай. Хлопчыкі малявалі ваенную тэхніку, дзяўчынкі – любімыя мірныя мясціны і кветкі.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |