ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" Акцыя «Чытаем па – беларуску»

Акцыя «Чытаем па – беларуску»


        3 сакавіка 2022 года. Акцыя «Чытаем па – беларуску» па традыцыі прайшла ў  бібліятэцы ў рамках адзінага дня беларускага маўлення. Выстава-партрэт «Салаўіная песня кахання»  аформлена да 50-гадовага юбілею  з дня нараджэння Алеся Бадака. Гэта паэт, пісьменнік, які многа твораў прысвяціў дзецям. Таксама напісаў шмат песень, і  на яго вершы складалі песні  Аляксандр Саладуха, Анатоль Ярмоленка, Алеся.

      3 сакавіка штогод адзначаецца сусветны дзень пісьменніка. Да яго прымеркавана  выстава  «Вялікія майстры беларускага слова». Наведвальнікі бібліятэкі знаёміліся з матэрыяламі выстаў, слухалі пра Алеся Бадака, гарталі старонкі зборнікаў, выбіралі сабе кнігі.

 

 

      Выстава «Свята прыгажосці і радасці!» прысвечана 8 Сакавіка. Кавалёва Г.У., бібліятэкар, пры дапамозе   Галачкінай Т.А., кіраўніка гуртка, Дзмітрыевай С.І., настаўніка працоўнага навучання, сабрала экспанаты, каб парадаваць настаўнікаў, супрацоўнікаў  і вучаніц, наведвальнікаў школы, паспрыяць добраму святочнаму  настрою. Вельмі стараліся дзеткі, якія займаюцца ў гуртку, робячы паштоўкі для матуль і для выставы.

 

 

     Гульнёвую  праграму «Птушыны базар» правяла  Бачкова Т.В., настаўнік 2 «Г» класа, з мэтай выхоўваць у дзяцей беражлівыя адносіны да птушак і паказаць вучням, якую карысць яны прыносяць. Вучні з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў  гульнях «Пазнай мяне», «Пералётныя -зімуючыя», «Чый галасок». Усе засталіся задаволены, настрой цудоўны, бо даведаліся многа новага і цікавага..