ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" Акцыя «Чытаем па – беларуску»

Акцыя «Чытаем па – беларуску»


31 сакавіка  2022 года. Акцыя «Чытаем па – беларуску» прайшла ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў школьнай бібліятэцы. Кніжная выстава «Каб вярнулася песня» прымеркавана да 75 гадоў з дня нараджэння Алеся  Жука, знакамітага беларускага пісьменніка. Школьнікі пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, паслухалі невялікае паведамленне пра юбіляра і яго творчасць.

 

 

 Наведвальнікі прышкольнага лагера «Дружба» прынялі ўдзел у свяце «Юбілей любімага часопіса»,  прысвечаным 65-годдзю  з дня выдання часопіса «Вясёлка». Дзеці даведаліся пра гісторыю выдання, яго галоўнага рэдактара і мастакоў, якія  робяць цікавыя і вясёлыя ілюстрацыі, пагарталі старонкі часопіса, прачыталі смяшынкі і вершы.( фота 3-5)

 

 

 Турнір знаўцаў роднай мовы «З роднаю моваю  на «ты» даў магчымасць паўтарыць правілы, вывучаныя раней, папулярызаваць веды па лексіцы беларускай мовы, выхоўваць цікавасць да роднага слова. Школьнікі гулялі ў гульню «Паэтычныя ланцужкі», выконвалі заданні «Меню з памылкамі», «Хто хутчэй?», «Збяры пазлы», «Знайдзі пару», «Паліглоты» і іншыя. Вучні праверылі свае веды і даведаліся шмат новага, цікавага.