14 красавіка 2022 года. Акцыя «Чытаем па – беларуску» па традыцыі адбылася ў школьнай бібліятэцы ў рамках адзінага дня беларускага маўлення. Выстава-партрэт “Добрыя гісторыі – у кнігах Алены Масла” прымеркавана да 55- гадовага юбілею з дня нараджэння вядомай беларускай пісьменніцы. Школьнікі знаёміліся з матэрыяламі выставы, біяграфіяй і творчым шляхам майстра слова.
![]() |
![]() |
Выстава «Балючая праўда вайны» расказвала пра міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, які адзначаецца 11 красавіка.Вучні ўзгадалі аповеды з кнігі “Ніколі не забудзем”, якія выклікалі буру эмоцый, пазнаёміліся з кнігамі пра дзяцей вайны.Бібліятэкары пазнаёмілі з цыклам карцін Міхаіла Савіцкага “Лічбы на сэрцы”, прысвечаных вязням канцлагераў,расказалі пра мемарыял дзецям у вёсцы Чырвоны Бераг, які нікога не пакідае раўнадушным.
![]() |
![]() |
Літаратурна-пазнавальная гульня «Сябруй з роднай мовай» прайшла пад кіраўніцтвам Падгорнай К.Г., настаўніка англійскай мовы. Вучні 6 “В” класа паслухалі песню “Спадчына” ў выкананні ансамбля “Песняры”, верш Ніла Гілевіча “Родная мова”, затым у камандах выконвалі заданні, адгадвалі загадкі пра насельнікаў Белавежскай пушчы,пазнавалі фразеалагізмы па малюнках, шукалі літаратурныя адпаведнікі мясцовым фразеалагізмам.
![]() |
![]() |
![]() |
Турнір ”Знаўцы беларускай мовы” правяла Барабанава Н.В., настаўнік англійскай мовы. Вучні 6 “А” класа ў камандах удзельнічалі ў конкурсах “Адгадай загадкі”, ”Кот у мяшку”, ”Перакладчыкі”, ”Складзі прыказку”, ”Наадварот”, ”Школьны дыктант”, “Наборшчыкі”, ”Метаграмы”.Дзеці не толькі праверылі свае веды, але і даведаліся шмат новага, паслухалі вершы на беларускай мове, выказванні пра родную мову, самі выразна прадэкламавалі вершы проа Беларусь і мову.Балельшчыкі не засталіся ўбаку, таксама адказвалі на пытанні, выконвалі заданні.
![]() |
![]() |
![]() |
Гутарку “Рэкі і азёры” правяла Бендзерава Г.С. з вучнямі свайго 3 “Д” класа. У час размовы дзеці больш падрабязна знаёміліся з назвамі рэк і азёраў Беларусі, разгадвалі загадкі, тлумачылі прыказкі, вымаўлялі скорагаворкі, знаходзілі на карце вялікія рэкі і азёры. Таксама з цікавасцю паслухалі школьнікі апавяданне пра незвычайную падземную раку- Нямігу. Было не проста цікава, але і вельмі пазнавальна!
![]() |
![]() |
![]() |