Акцыя “Чытаем па- беларуску” адбылася ў школьнай бібліятэцы. Выстава-партрэт “Каралева жывога слова”, прымеркаваная да 180- гадовага юбілею з дня нараджэння Элізы Ажэшкі, знаёміла чытачоў з кароткімі звесткамі пра пісьменніцу,з фотаздымкамі родных мясцін, зборнікамі твораў.
Гульня-падарожжа «Вандроўка па чароўнай краіне казак» прайшла пад кіраўніцтвам Кавалёвай Г.У., бібліятэкара.Школьнікі падарожнічалі па прыпынках “Мая любімая казка”,”Знаўца казак”,”Адгадай-ка”,”Хто гэты персанаж?”,”Згадай і адкажы” і іншых. Дзеці слухалі казку “Ліса і цецярук”,абмяркоўвалі і вызначалі ідэю, узгадвалі віды казак.Спадабаўся прыпынак “Казачная пошта”, калі трэба было пазнаць , хто і каму з казачных герояў мог даслаць ліст, хто аўтар казкі. У заключэнне дзеці пачулі наказ :”Чытайце казкі! Смела ўзірайцеся ў будучае.Казкі навучаць вас быць смелымі, навучаць змагацца за справядлівасць, за дабро на зямлі.”
Эліза Ажэшка ( Паўлоўская) (1841–1910)