4 мая . Адзіны дзень беларускага маўлення.Акцыя “Чытаем па-беларуску” па традыцыі прайшла ў бібліятэцы. Выстава-партрэт “З жыццём размаўляць…” прысвечана 90- годдзю з дня нараджэння Юрася Свіркі, знакамітага дзіцячага паэта.Школьнікі пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, паслухалі невялікае паведамленне пра юбіляра, выразна прачыталі яго вершы.
Віктарына “Што я ведаю аб прыродзе сваёй краіны”прайшла пад кіраўніцтвам Кірыенка І.У., настаўніка 1 “Г” класа.Мэта :фарміраваць экалагічную культуру вучняў, уменне бачыць прыгожае, садзейнічаць выхаванню жадання берагчы і ахоўваць прыроду. Клас дзяліўся на 2 каманды: “Лесавікі” і “Пташачкі”. Дзеці спаборнічалі ў пазнанні прыроды Беларусі. Вучні загадзя падрыхтавалі інсцэніроўку пацешкі «Певунок». Каманда -пераможца атрымала ўзнагароду.
Інтэлектуальную гульню-віктарыну «Зямля бацькоў — зямля святая” правяла Крыштоп І.А.,настаўнік гісторыі, сярод вучняў 9 “А” класа. Вучні пашырылі веды пра гістарычнае мінулае нашага беларускага краю, яго этнаграфічную, культурную спадчыну. Спачатку праслухалі ўступныя словы вядучых, вершы пра Радзіму, затым прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні-віктарыне «Зямля бацькоў — зямля святая»
Першы раўнд называўся «А ці ведаеце вы?» і датычыў гісторыі Беларусі. Наступны тур «Славутыя людзі Беларусі» прысвечаны тым беларусам, якія праславілі ў свеце нашу Радзіму. Неабходна было па вершаваных радках даведацца, аб кім ідзе размова.Гаварылі пра гістарычныя помнікі, глядзелі прэзентацыю.Даведаліся нямала новага і цікавага.